Аб правілах рэгістрацыі і эксплуатацыі маламерных суднаў расказала вядучы спецыяліст Дзятлаўскага РАНС Анастасія Лагуцік:

– Абавязковай рэгістрацыі і класіфікацыі падлягаюць усе маламерныя судны (за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых суднаў грузападымальнасцю менш за 225 кілаграмаў). Іх даўжыня складае 20 метраў з дапушчальнай колькасцю людзей на борце не больш за 12 чалавек.

Уладальнік павінен на працягу 30 каляндарных дзён з дня набыцця зарэгістраваць яго, нанесці бартавы нумар і прайсці тэхнічны агляд. За парушэнне вышэй згаданых правілаў прадугледжаны штраф ад двух да пяці базавых велічыняў.

Вадзіцелі маторных маламерных суднаў абавязаны мець пры сабе пасведчанне на права кіравання пры магутнасці рухавіка больш за пяць конскіх сіл і суднавы білет. Кіраваць такім суднам дазваляецца асобам, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, а вяслярным – 16-гадовага. У час руху на ім не забывайце апранаць выратавальныя камізэлькі.

Падрыхтавала Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации