18 чэрвеня ў час візіту ў дзіцячы санаторый “Баравічок” лідара партыі і грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алега Раманава, старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі анансаваў, што для 28 дзяцей з Данбаса, якія адпачываюць на Дзятлаўшчыне, падрыхтавана экскурсія ў Мірскі замак.

Ужо 19 чэрвеня ўсе юныя госці ў суправаджэнні намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Кацярыны Дубешка накіраваліся ў вандроўку. У час падарожжа іх чакала шмат прыемных сюрпрызаў. Дзеці змаглі прагуляцца па гістарычным комплексе “Мірскі замак”, пафатаграфавацца і зрабіць сэлфі на памяць, падняцца на замкавую вежу. За кошт спонсарскіх сродкаў гаспадаркі яны паабедалі ў мясцовым кафэ і атрымалі сувеніры, а на развітанне ім дасталіся ў падарунак яшчэ і смартгадзіннікі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі адзначылі, што ім добра адпачываецца ў “Баравічку”, а Беларусь яны запомняць як гасцінную, чыстую, прыгожую краіну, дзе ёсць унікальныя гістарычныя аб’екты.

Ірына СТЫРНІК

Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации