У час рабочага візіту ў Любанскі раён Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зазначыў:

– Цяпер мы будзем думаць аб новых мерах падтрымкі шматдзетных і іншых сем’яў. Не толькі жыллё. Хаця я думаў, жыллё пабудуем, дык усе пабягуць раджаць. Нічога падобнага.

Меркаваннем наконт падтрымкі сем’яў з дзецьмі ў нашай дзяржаве падзялілася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель:

– У Беларусі вельмі шмат увагі надаецца падтрымцы сем’яў, асабліва шматдзетных. З 2015 года дзейнічае доўгачасовая падтрымка ў выглядзе сямейнага капіталу, які на сёння выплачваецца ў беларускіх рублях і сума яго індэксуецца штогод. Калі гэта мера ўступіла ў дзеянне, нараджальнасць павысілася.

Для малазабяспечаных катэгорый сем’яў прадугледжана падтрымка ў выглядзе дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Каб вызначыць узровень патрэбы сям’і, выкарыстоўваецца такі індыкатар, як бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Існуюць чатыры асноўныя выплаты адраснай сацыяльнай дапамогі: штомесячная, аднаразовая, у выглядзе прадуктаў харчавання для дзяцей ва ўзросце да двух гадоў, у выглядзе кампенсацыі на сродкі гігіены.

Прэферэнцыі для шматдзетных сем’яў ёсць у сферах адукацыі і жыллёвай, працоўным заканадаўстве. Напрыклад, у залежнасці ад умоваў, калі сям’я гадуе трох і больш дзяцей да 16 гадоў, адзін з бацькоў мае права на дадатковы выхадны дзень раз на тыдзень ці ў месяц. Гэта ж тычыцца сем’яў, дзе ёсць дзіця-інвалід да 18 гадоў.

Шмат прэферэнцый існуе і для звычайных сем’яў з дзецьмі, сярод якіх прадастаўленне водпуску раней за адпрацаваны шасцімесячны тэрмін. Працоўным кодэксам цяпер прадугледжаны неаплатны водпуск да 14 дзён па заяве і для бацькі пры нараджэнні дзіцяці, калі іншае не вызначана калектыўным дагаворам (можа быць больш працяглы і з аплатай).

У пенсійным заканадаўстве таксама ёсць прэферэнцыі для шматдзетных бацькоў, якія выгадавалі пяць і больш дзяцей, і бацькоў дзяцей-інвалідаў у частцы скарачэння на пяць гадоў пенсійнага ўзросту, змяншэння агульнага і страхавога стажу.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации