Аўтар: Генадзь Андрэевіч Янісон

Месца і дата стварэння: Палявая пошта 17884-Е, 1943/07/26

Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 4221

Ліст з фронту Генадзя Андрэевіча да сваёй маці Ефрасінні Рыгораўны. Адрасаваны ў горад Златавуст Чалябінскай вобласці.

Аўтар ліста звяртаецца да маці, якой шле сардэчнае прывітанне з фронту і жадае ўсяго найлепшага. Піша, што жывы і здаровы, жыве добра, кормяць выдатна, даюць па сто грам да абеду. Паведамляе, што ўчора (заўвага рэд. 1943/07/25) паслаў ёй пераводам 100 рублёў, ад брата Жорыка атрымаў ліст, на які ўжо адказаў.

Генадзь Андрэевіч піша таксама, што яго ўзнагародзілі медалём “За адвагу”. Звяртаецца да маці, каб напісала, як жыве, як у яе справы.

Генадзь Андрэевіч  Янісоннарадзіўся ў 1922 г. у сяле Міхайлаў-Пагост Лакнянскага раёна Вялікалукскай вобласці (Калінінская вобласць, Ленінскі раён). Рускі, беспартыйны. Прызваны на фронт 15.07.1942 г. Златавустаўскім РВК Чалябінскай вобласці. Праходзіў службу пры вайсковай часці п/п 17884 “Е” ў 309-м танкавым батальёне 109-й танкавай брыгады ў званні сяржанта (быў камандзірам башні танка). Загінуў на фронце на Курска-Арлоўскай дузе 04.08.1943 г. Месца пахавання: вёска Бельдзяжка Кромскага раёна Арлоўскай вобласці.

Узнагароды: медаль “За адвагу”.

Подзвіг: падчас бою ў раёне сяла Аляксандраўка Арлоўскай вобласці танкам пад камандаваннем камандзіра башні Генадзя Янісона былі знішчаны дзве цяжкія гарматы, адна дрэва-земляная агнявая кропка  і да 30 салдат і афіцэраў праціўніка.

Ліст-трохкутнік Генадзя Андрэевіча знаходзіцца ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.

Па матэрыялах Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#музей #ВОВ #ветеран

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации