20 лютага прайшла калегія камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерыя Кавалькова.

Падведзены вынікі работы органаў і арганізацый сістэмы камітэта за 2024-ы і акрэслены задачы на 2025 год.

Наш раён у абласным цэнтры прадстаўляла дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Вадзімам Бяляткам.

Прыемным момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне лепшых па прафесіі. За добрасумленную работу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў медыцынскай сястры Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната “Колас” Аксане Кавальчук аб’яўлена падзяка міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Сацыяльны работнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Алена Угрын узнагароджана Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.

Ірына СТЫРНІК

Фота ўдзельнікаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#награда #Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации