Восемдзесят пяць гадоў для гістарычнага шляху раёна – тэрмін немалы. Мянялася яго аблічча раёна, эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё. Нязменным заставалася адно –стаўленне людзей да сваёй малой радзімы.

Дзятлаўскі раён не проста месца жыхарства, гэта агульны дом, які аб’ядноўвае людзей розных лёсаў, характараў, пакаленняў у адзінае цэлае.

Жыхары Дзятлаўшчыны па праву ганарацца раёнам, яго слаўнай гісторыяй, працуюць для рэалізацыі перспектыў у будучыні.

У гэты святочны дзень дзякуем усім, каму неабыякавы лёс роднага краю, хто актыўна ўдзельнічае ў справах на карысць раёна, хто нераўнадушны да ўсіх яго праблем і клопатаў. Бо ўсё, што ўжо дасягнута і што яшчэ трэба будзе зрабіць, немагчыма без вашай пастаяннай падтрымкі і працавітасці.

Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам працы, якія пранеслі любоў да роднай зямлі праз усё сваё жыццё, самааддана працавалі на яе карысць.

Няхай з кожным днём наш раён становіцца больш камфортным, у кожнай сям’і пануюць любоў, душэўнае цяпло, радасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні!

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации