Да дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і сустракаюць навагоднія святы ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава, ізноў завіталі госці з віншаваннямі і падарункамі ў рамках акцыі “Нашы дзеці”. Дзякуючы ёй часцінку дабра і клопату атрымліваюць усе тыя, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу.
Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела Дэпартамента аховы, акрамя салодкіх пачастункаў, падрыхтавалі нечаканы сюрпрыз – запрасілі роставых лялек узорнай студыі “Яркае свята для ўсіх” і прывялі службовага сабаку аўчарку. Хлопчыкі з задавальненнем патанцавалі і павадзілі карагоды з казачнымі героямі, сфатаграфаваліся з сабакам.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Дзятлаўшчыны Святлана Залучан і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык парадавалі дзяцей цукеркамі і цацкамі, пажадалі ў новым годзе здароўя, поспехаў, спаўнення мараў, установе перадалі грашовы сертыфікат.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Наши дети