З жыхарамі Данілавіцкага сельсавета пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі, старшыні сельвыканкама Ігара Кухарэвіча, спецыялістаў адказных службаў прайшоў сельскі сход па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання надзвычайных сітуацый, злачынстваў і супрацьпраўных паводзінаў.
Пагаварылі аб сітуацыі з пажарамі, неабходнасці абсталявання жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, нагадалі пра патрабаванні да пячнога ацяплення, правілы карыстання газавымі і электрычнымі прыборамі ў побыце.
Не абышлі ўвагай тэму сямейнага выхавання, клопату аб непаўналетніх і састарэлых людзях, асабліва ў халодны сезон.
Праваахоўнікі заклікалі вяскоўцаў быць асцярожнымі і папярэдзіць сваіх пажылых сваякоў аб злачынных схемах, якія выкарыстоўваюць махляры, прычым не толькі ў інтэрнэце, але і калі наведваюць домаўладанні пад выглядам прадстаўнікоў розных службаў. Расказалі і аб тым, як самім не стаць парушальнікамі закона, асабліва ў інтэрнэт-прасторы пры падпісцы на сумніўныя рэсурсы. Пералічылі і найбольш характэрныя ў раёне парушэнні адміністрацыйнага заканадаўства.
У час падвядзення вынікаў сходу было акцэнтавана, што тэма бяспекі ў побыце не новая, аднак ніколі не губляе сваёй актуальнасці. На жаль, многія непрыемныя, часам і трагічныя выпадкі адбываюцца з-за чалавечай няўважлівасці і грэбавання асноўнымі мерамі бяспекі.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі арганізатараў мерапрыемства
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga