Паважаныя дзятлаўчане! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Гэта свята пераемнасці пакаленняў, непахіснасці беларускай дзяржаўнасці і адзінства нацыі. Яно аб’ядноўвае ўсіх беларусаў, якія жывуць у мірным сварэнні і любові да сваёй Айчыны.
Маючы багатую гісторыю і пераадольваючы шматлікія цяжкасці, беларусы захавалі і з годнасцю пранеслі праз стагоддзі сваю самабытную культуру і ментальнасць. Гэта тая аснова, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню.
Міралюбівая палітыка нашай дзяржавы грунтуецца на непарушных прынцыпах: краіна павінна быць эканамічна магутнай, сацыяльна згуртаванай, палітычна адзінай, культурна багатай. Для гэтага нам неабходна берагчы нацыянальную згоду, захоўваць адзінства і вернасць традыцыям, плённа працаваць. У адзінстве – аснова нашых поспехаў. Толькі разам мы ўвасобім ідэі і праекты, якія адкрыюць новыя гарызонты, захаваем для нашчадкаў незалежную, суверэнную, квітнеючую Беларусь.
Са святам, дарагія землякі!
Андрэй ЖАМОЙДА,
член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga