Пытанне: часта можна ўбачыць на сценах дамоў ці агароджах надпісы, якія псуюць іх знешні выгляд? Як за гэта могуць пакараць парушальнікаў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Жыбарт:

– Такія надпісы, у залежнасці ад велічыні нанесенага матэрыяльнага ўрону і сутнасці, з’яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем або крымінальна каральным дзеяннем.

Згодна з артыкулам 11.3 КоАП Рэспублікі Беларусь (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці) адміністрацыйная адказнасць за незаконнае нанясенне малюнкаў пры нязначным памеры ўрону караецца штрафам да 30 базавых велічыняў.

Прадугледжана і крымінальная адказнасць за псаванне будынкаў або іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі ці выявамі. Пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства за гэтыя дзеянні могуць прыцягнуць да грамадскіх работ, або штрафу, або арышту, або да папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Незалежна ад віду пакарання кампенсацыя нанесенай шкоды з’яўляецца абавязковай, а ў выпадку адмовы спаганяецца ў судовым парадку.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации