Адной з асноўных задач, якія знаходзяцца ў пастаянным полі зроку фінансавай міліцыі, з’яўляецца выяўленне фактаў прыёму суб’ектамі гаспадарання камерцыйнай формы ўласнасці работнікаў без афармлення працоўных адносін і выплаты заработнай платы “ў канвертах”.
Адзін выпадак быў выяўлены ў камерцыйнай фірме па міжнародных грузаперавозках, у выніку чаго ёй давялося даплаціць у бюджэт амаль 4000 рублёў падаходнага падатку і ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Другі суб’ект гаспадарання ў форме ІП ажыццяўляў на тэрыторыі Слонімскага і Дзятлаўскага раёнаў дзейнасць па вырабе і ўстаноўцы помнікаў і надмагільных пліт, прыцягваючы да выканання гэтых работ мясцовых жыхароў без афармлення працоўных адносін і выплачваючы ім заработную плату “ў канвертах”. Праверка фінансавай міліцыі названых фактаў дазволіла папоўніць казну на суму больш за 15000 рублёў.
Грошы спагналі ў поўным памеры
У 2023 годзе ў час праведзенага маніторынгу прадпрыемства ААТ “Слонімскі водаканал” супрацоўнікі міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў выявілі парушэнні і накіравалі прадпрыемству рэкамендацыі для добраахвотнай іхліквідацыі. Гаворка ішла аб карэкціроўцы падаткаў за апошнія пяць гадоў, з якіх адзін год для арганізацыі з’яўляўся стратным і не прадугледжваў даплаты ў бюджэт падаткаў і збораў. У адказ на гэта ААТ “Слонімсківодаканал”накіраваўпярэчанні, у выніку чаго была прызначанаправеркапрадпрыемства, у ходзе якойбыліразлічаны сумы недаплачаныхпадаткаў на суму больш за 450 тысяч рублёў. Грошыспагнаны ў бюджэт у поўнымпамеры.
Пагасілі запазычанасць
Адна з камерцыйных кампаній горада Навагрудка ўжо фактычна не ажыццяўляла прадпрымальніцкую дзейнасць і знаходзілася ў стадыі ліквідацыі ў сувязі з банкруцтвам. Прадпрыемства мела значныядаўгіперадпадатковайінспекцыяй, Фондамсацыяльнайабаронынасельніцтва, Белдзяржстрахам. І самаегалоўнае – заставаласянепагашанаязапазычанасць па заработнай плаце перадбылыміработнікамінасуму каля 40 тысячрублёў.
Толькі дзякуючы праведзенай адпаведнай рабоце фінансавай міліцыі праблемавырашылася– людзям у поўнымаб’ёмепагасілізапазычанасць па зарплаце.
Парушэнні ў аказанні паслуг
Міжрайаддзеламфінансавыхрасследаванняўвыяўлены парушэнні ўдзейнасцідвух касметычныхкабінетаўугорадзе Слоніме.
У адным выпадку паслугі па лазернай эпіляцыі аказвала фізічная асоба, якая не зарэгістравана ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка (адразу пасля праверкі фінансавай міліцыі дзяўчына зарэгістравалася ў якасці ІП). Яна прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 800 рублёў, а таксама канфіскацыі 20% атрыманага ад ажыццяўлення дадзенай дзейнасці даходу ў суме больш за 1900 рублёў і сродку здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння ў выглядзе апарата“Epileon” для лазернай эпіляцыі коштам у 35000 рублёў.
Другі суб’ект гаспадарання таксама не меў спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) для выкарыстання медыцынскага апарата “IPLLasertech” і які не быў зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі. У сувязі з гэтым фінансавай міліцыяй на дадзены выраб накладзены арышт. Акрамя таго, быў выяўлены прыём у дадзеным кабінеце грашовых сродкаў ад кліентаў без прымянення касавага падсумоўваючага апарата, а таксама “падмену” працоўных адносін з наёмным работнікам на грамадзянска-прававыя з мэтай нявыплаты ў бюджэт падаходнага падатку і страхавых узносаў у ФСАН. Матэрыялы справы накіраваны для разгляду ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці.
Сяргей ТУПТАЛА,
начальнікСлонімскагаміжраённагааддзелафінансавыхрасследаванняў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga