Ведае ўчастковы. Выгульвайце сабак у намордніку

Важнае Здарэнні і бяспека

Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за выгул сабак без намордніка?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:

– У Беларусі дзейнічаюць Правілы ўтрымання дамашніх жывёл, якія павінен ведаць і выконваць кожны ўладальнік. Гуляць на павадку без намордніка могуць шчанюкі да трох месяцаў і сабакі дэкаратыўных парод ростам да 25 сантыметраў.

Згодна з заканадаўствам за выгул сабак без намордніка прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 16.30 КоАП Рэспублікі Беларусь “Парушэнне правілаў утрымання дамашніх і драпежных жывёл”. Вам могуць зрабіць папярэджанне ці выпісаць штраф ад 1 да 15 базавых велічыняў. Калі пры выгуле дамашняя жывёла без намордніка ўкусіла прахожага, парвала яго адзенне або нашкодзіла здароўю і маёмасці, заплаціце штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў, а калі прахожы сур’ёзна пацярпеў, то ўладальніку пагражае адміністрацыйны арышт або грамадскія работы. Пры гэтым гаспадар жывёлы абавязаны выплаціць пацярпеламу грашовую кампенсацыю, памер якой вызначыць суд.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga