Асноўная прычына “дзіцячых трагедый” – ужыванне бацькамі алкагольных напояў

Важнае Улада

На пасяджэнні райвыканкама абмеркавалі выкананне ў раёне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у ненадзейных сем’ях”.

Як далажыўнамеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, усягоза 6месяцаўбягучага года ў аддзел адукацыі паступіла 60 інфармацый у дачыненні да 49 сем’яў аб знаходжанні дзяцей у неспрыяльнай для іх абстаноўцы (за 2023 год – 95 паведамленняў), ва ўстановы адукацыі – 12 інфармацый ад педагагічных работнікаў (за 2023 – 13).  Па выніках разгляду матэрыялаў сацыяльных расследаванняў каардынацыйным саветампрыняты рашэнні аб прызнанні знаходжання 38 непаўналетніх з 19 сем’яў у сацыяльна небяспечным становішчы (за 2023 год  – 102 непаўналетнія з 48 сем’яў).

Усяго па стане на 1 ліпеня на ўліку знаходзяцца 93 непаўналетнія з 43 сем’яў.

У першым паўгоддзі 2024 года прыняты рашэнні аб адабранні і прызнанні маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне 7 дзяцей з трох сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыях Парэцкага, Вензавецкага, Дзятлаўскага сельсаветаў.Пазбаўленыбацькоўскіхправоў3 бацькоў(2 сям’і).Адно дзіцязасталосябезапекібацькоў.

Вадзім Аляксандравіч адзначыў, што прычынамі зніжэння эфектыўнасці работы па вяртанні дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, у біялагічныя сем’і з’яўляецца ўжыванне бацькамі алкагольных напояў, у тым ліку аднаўленне алкагалізацыі пасля пройдзенага курсу лячэння.

– Ужо не першы год мы не можам вырашыць гэта пытанне на ўзроўні аказання наркалагічнай дапамогі і ажыццяўлення кантролю за такімі бацькамі. Лічу, што сур’ёзная недапрацоўка ў каардынацыі ўсіх службаў, ЦРБ, аддзела ўнутраных спраў, працадаўцаў, – выказаў сваю пазіцыю па гэтым пытанні старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Адказваць на заўвагу кіраўніка раёна прыйшлося ўсім, хто мае дачыненне да рэалізацыі Дэкрэта № 18.

На кантролі ў аддзеле прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна зарэгістраваны 47 асоб, абавязаных кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Штомесяц наймальнікамі прадастаўляецца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама інфармацыя аб уліку рабочага часу абавязаных асоб, аб парушэннях імі працоўнай дысцыпліны. За 6 месяцаў 15 абавязанымі асобамі ўчынены 61 прагул, за ўхіленне ад працы яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 25 разоў.

Акрамя таго, на пасяджэнні асаблівая ўвага была звернута на недапушчэнне арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна парушэння нормаў заканадаўства, звязанага з працаўладкаваннем абавязаных асоб, што накіроўваюцца службай занятасці.

Патрабуе таксама кантролю пытанне забеспячэння палавой недатыкальнасці непаўналетніх, абароны іх правоў і законных інтарэсаў. У гэтым годзе раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў адносінах да грамадзяніна Д., 1989 года нараджэння, які здзейсніў дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняй жыхаркі Дзятлаўскага раёна. У 2023 годзе на тэрыторыі нашага раёна зарэгістравана 4 злачынствы супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды.

*****

Абмеркавалі на пасяджэнні яшчэ адну тэму – вынікі паўгоддзя па выкананні ўстаноўленых заданняў па зборы (нарыхтоўцы) і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў арганізацыямі Дзятлаўскага раёна.

У першым паўгоддзі 2024 года выканана заданне па зборы і здачы палімерных адходаў (сабрана 109,2 тоны пры плане 92 тоны, 118,7 %), зношаных шын (сабрана 66,3 тоны пры плане 58 тон, 114,3 %), адпрацаваных маслаў (сабрана 21,2 тоны пры плане 19 тон, 111,6 %), адходаў электрычнага і электроннага абсталявання (сабрана 28,3 тоны пры плане 22,5 тоны, 125,7 %).

Не выкананы заданні па нарыхтоўцы і здачы адходаў паперы і кардона (сабрана 287,9 тон пры плане 318 тон, 90,6 %), адходаў шкла (сабрана 96,8 тоны пры плане 205 тон, 47,2 %).

Андрэй Садоўскі нацэліў кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў да канца года сітуацыю выправіць і выканаць пастаўленыя задачы. Надалей аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама правесці карэкціроўку па размеркаванні даведзеных заданняў.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga