Сонечнае надвор’е, усмешкі на тварах удзельнікаў, ажыўленае абмеркаванне будучых этапаў дыстанцыі. Дзятлава сёння прымае абласную міліцэйскую камбінаваную эстафету, прысвечаную 80-годдзю з дня заснавання ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
Распачаліся мерапрыемствы на абеліску Славы ў райцэнтры, дзе прагучалі словы ўдзячнасці тым, хто адстаяў мір і свабоду ў ваенныя гады, і тым, хто сёння стаіць на варце закону і правапарадку.













– Мы разам выконваем задачы важныя для дзяржавы і тут неабходна пачуццё локця, узаемападтрымкі і павагі. Прэзідэнт сказаў, што беларускі народ паставіў перад сабой дзве задачы – захоўваць і ствараць, і мы павінны захоўваць памяць, пакланіцца на гэтым святым месцы старэйшаму пакаленню, якое заваявала для нас свабоду, а ствараць мы павінны тое, што перададзім нашым дзецям і ўнукам – мір, незалежнасць, – адзначыў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Рэзянкоў. – Сёння на эстафету сабралісясамыя хуткія, самыя спрытныя людзі, максімальназараджаныяна поспех.Вядома, пераможамацнейшы, але прайграўшых таксамане будзе. Вы пазнаёміцеся сем’ямі, пасябруеце і станеце сапраўднай падтрымкай адзін аднаму.
Павітаў гасцей на дзятлаўскай зямлі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі.

– Гэта важна, што сёння мы пачалі сустрэчу на знакавым, свяшчэнным месцы, каб аддаць даніну павагі нашым землякам, якія за вызваленне нашай зямлі ахвяравалі самае дарагое – сваё жыццё. Дзятлаўшчына некалькі дзён таму адзначыла дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі, з гонарам нясе прызнанне гераічнага подзвіга нашых дзядоў і прадзедаў, за што ўзнагароджана вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Хачу выказаць словы ўдзячнасці людзям у пагонах, якія забяспечваюць грамадскую бяспеку, мір і спакой у рэгіёнах. Мы стварылі для вас сёння камфортныя ўмовы для правядзення мерапрыемстваў. Жадаю вам з гонарам і годнасцю прайсці праз выпрабаванні эстафеты і добра адпачыць.
Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец павіншаваў міліцыянераў з юбілейнай датай заснавання ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама і ўручыў юбілейны медаль “Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” начальніку аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзіму Шчурскаму.






Памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання, усклалі вянкі і кветкі да абеліска Славы.











Ірына КАМАРОВА
Фота Наталлі АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#эстафета #80 лет #милиция