Пытанне: мой муж доўгі час злоўжывае спіртнымі напоямі, усю пенсію траціць на набыццё спіртнога, мне не дае ні капейкі.

Якія меры можна прыняць у дачыненні да яго?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Руслан Лаўрэнцьеў:

– Калі грамадзяне злоўжываюць спіртнымі напоямі, гэтым ставячы членаў сваёй сям’і, з якімі жывуць, у цяжкае матэрыяльнае становішча, па рашэнні суда яны могуць быць абмежаваны ў дзеяздольнасці. Пасля прыняцця такога рашэння над грамадзянінам устанаўліваецца папячыцельства. Як правіла, у ролі папячыцеля часцей за ўсё выступае жонка (муж). Гэта азначае, што грашовыя сродкі (пенсія або заработная плата) з мэтай недапушчэння выдаткаў на спіртныя напоі будзе атрымліваць выключна жонка (муж) асобы, якая злоўжывае спіртнымі напоямі. Дадзеная мера дазваляе кантраляваць матэрыяльнае становішча і паводзіны асобы, залежнай ад алкаголю, не даць магчымасць набываць яго. Каб прыняць такія меры, неабходна звярнуцца ў аддзел міліцыі горада Дзятлава, або да свайго ўчастковага інспектара міліцыі, або паведаміць на лінію “102”. З пачатку 2024 года судом абмежаваны ў дзеяздольнасці адзін жыхар Дзятлаўшчыны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации