З ініцыятывы Дзятлаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ў раёне арганізаваны і ажыццяўляецца экалагічны праект па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў (макулатуры, ПЭТ-бутэлек, адпрацаваных батарэек).

Мерапрыемствы, арганізаваныя ў межах праекта, доўжыцца з 20 жніўня па 25 лістапада. Іх асноўная мэта — прыцягнуць уагу моладзі да захавання прыроды і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца члены ГА “БРСМ”: вучні ўстановаў адукацыі раёна і працоўная моладзь. Яны могуць аб’ядноўвацца ў добраахвотніцкія атрады або збіраць другасныя матэрыяльныя рэсурсы ў індывідуальным парадку.

Праект будзе складацца з трох акцый: акцыі па зборы макулатуры, акцыі па зборы ПЭТ-бутэлек і акцыі па зборы адпрацаваных батарэек. Удзельнікам прапанавана збіраць другасныя матэрыяльныя рэсурсы ў месцах масавага адпачынку, парках, на вуліцах, у магазінах. Змяшчаць сабранае варта ва ўстаноўленыя кантэйнеры (у тым ліку і імправізаваныя) ва ўстановах адукацыі, у арганізацыях або ў Дзятлаўскім раённым камітэце ГА “БРСМ”.

Асноўныя ўмовы правядзення акцый:
1. Макулатура павінна быць складзена ў скрынкі або мяшкі і перавязана. Арганізацыя, якая забяспечвае перадачу сабранай макулатуры на перапрацоўку (РК ГА “БРСМ”, установы адукацыі, арганізацыі), будзе здзяйсняць яе своечасовы вываз па меры назапашвання ў перыяд з 20 жніўня па 25 лістапада 2014 года.
2. Збор ПЭТ-бутэлек вядзецца ў поліэтыленавыя пакеты для смецця. ПЭТ-бутэлькі павінны быць без накрывак, ручак і этыкетак, а таксама рассартаваныя па колеры (патрабаванні па зборы могуць вызначацца па ўзгадненні з пунктамі прыёму другаснай сыравіны рэгіёна). Вываз адбываецца па загадзя ўзгодненым графіку і ўмовах.
3. 6 лістапада Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” аб’яўляе акцыю па зборы адпрацаваных батарэек. У гэты ж дзень сабраныя батарэйкі перададуць спецыялізаваным арганізацыям па ўзгодненым графіку і ўмовах вывазу.

У фінале экалагічнага праекта арганізатары вызначаць пераможцаў у кожнай акцыі. Гэта будуць самы актыўны добраахвотніцкі атрад пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” і самы актыўны ўдзельнік, якія сабралі найбольшую колькасць другаснай сыравіны ў кілаграмах. Самыя актыўныя ўдзельнікі праекта атрымаюць прызы.

А. ЧУРАЙ,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации