3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Галоўнае Улада

Паважаныя землякі!

Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэты дзень нагадвае ўсім нам аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду і незалежнасць Радзімы.

Традыцыйна мы зноў гаворым словы падзякі ветэранам. Іх подзвіг стаў яркім прыкладам для цяперашніх і будучых пакаленняў, у руках якіх – лёс нашай краіны. 3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае. Шаноўныя дзятлаўчане!

Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту, міру і дабра, ажыццяўлення ўсіх вашых надзей і жаданняў!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: