Яшчэ старажытны лекар Авіцэна адзначаў, што галоўным скарбам чалавечага жыцця з’яўляюцца не землі і не багацце, а менавіта здароўе, для захавання якога патрабуюцца адпаведныя веды.

Члены моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым савеце дэпутатаў і іх каардынатар Ірына Мішчанка свой чарговы анлайн-брыфінг прысвяцілі дадзенай актуальнай тэме і паспрабавалі адказаць на пытанне: “Здаровы лад жыцця – гэта мода ці неабходнасць?”.

Пачалі форум, вядома ж, з вітання, паразважалі, чаму прадстаўнікі многіх народаў, вітаючыся, зычаць адзін аднаму здароўя. Невялікі трэнінг-размінка “Дырыжор аркестра” дапамог удзельнікам дыскусіі настроіцца на рабочы лад. Сур’ёзны настрой спатрэбіўся пры абмеркаванні набалелай праблемы сучаснага грамадства – нарказалежнасці і ўжывання наркотыкаў. Моладзевыя дэпутаты пагаварылі таксама аб каварных уласцівасцях наркатычных рэчываў, іх негатыўным уплыве на арганізм чалавека. Затым кожны з анлайн-суразмоўцаў расказаў, якія асацыяцыі ў яго звязаны са словам “здароўе”. Вельмі карысным быў і трэнінг-гульня “Адмова”, у час якога ўдзельнікі брыфінгу асвойвалі навыкі ўпэўненых паводзінаў і аргументаванай адмовы ў сітуацыі выбару паміж здаровымі паводзінамі і шкоднай прапановай. Напрыканцы вырашылі, якія паўсядзённыя звычкі людзей таксама могуць аказваць негатыўны ўплыў на іх здароўе.

На развітанне кожны з моладзевых дэпутатаў склаў з паперы свой “карабельчык здароўя”, на якім напісаў добрыя пажаданні сябрам па анлайн-прасторы.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации