Грамадзянін М., раней асуджаны да пакарання ў выглядзе грамадскіх работ, пасля яго адбыцця на шлях выпраўлення не стаў.

Як працаздольная асоба, па вызначэнні суда ён павінен быў выплачваць аліменты на карысць былой жонкі для ўтрымання сваіх непаўналетніх дзяцей. Аднак, ведаючы пра гэты абавязак, гора-бацька наўмысна ад яго ўхіляўся і грошай не выплачваў. У выніку запазычанасць па аліментах на канец жніўня склала больш за 12 807 рублёў, а перыяд ухілення перавысіў тры месяцы на працягу года. За падобнае парушэнне заканадаўствам прадугледжана крымінальнае пакаранне.

Гэта афіцыйны бок справы, але ёсць і маральны. Чамусьці пасля разводу некаторыя бацькі забываюцца пра сваіх дзяцей, а непаўналетнія чакаюць ад іх падтрымкі. Выплата аліментаў – гэта таксама адзін са спосабаў дапамагчы дзецям.

Вольга ЖЫБКО,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации