Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі!

На досвітку 9 ліпеня 1944 года ў ходзе наступальнай аперацыі “Баграціён” часці 3-й арміі 2-га Беларускага фронту разгарнулі наступленне на Дзятлава.

На подступах да гарадскога пасёлка гітлераўцы аказалі ім моцнае супраціўленне. Тым не менш, ужо да 11 гадзін раніцы воіны 283-й Гомельскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі ордэна Суворава на чале з палкоўнікам Васілём Канавалавым прарвалі абарону ворага і авалодалі гарадскім пасёлкам.

З той пары пачаўся адлік мірнага жыцця нашых землякоў.

Нізкі паклон вам, ветэраны вайны і працоўнага фронту! Светлая памяць і вечная слава тым, хто загінуў на палях бітваў, закатаваным і расстраляным у фашысцкіх засценках, памерлым ад голаду і холаду ў нямецкай акупацыі.

Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу бацькоў і дзядоў. Сучасная Беларусь квітнее за кошт працы і творчага натхнення людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Няхай нашы справы і ў далейшым служаць высакароднай місіі ўмацавання беларускай дзяржаўнасці.

Шчыра жадаем вам, дарагія дзятлаўчане, міру, шчасця, здароўя, дабрабыту і новых поспехаў. Няхай над нашай роднай краінай заўсёды будзе чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации