Пра гэта ішла размова на чарговым зборы членаў добраахвотных дружын і іх камандзіраў, які нядаўна прайшоў у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.
Старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Наталля Акуновіч правяла з прысутнымі занятак-практыкум па тэме “Абыходжанне патрульных з грамадзянамі ў час нясення службы”, а таксама патлумачыла парадак узаемадзеяння добраахвотных дружын з органамі ўнутраных спраў, рэгламентаваны пастановай “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з органамі ўнутраных спраў, органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях, органамі мытнай службы”.
У прыватнасці, Наталля Акуновіч адзначыла, што такое ўзаемадзеянне ажыццяўляецца ў форме навучання дружыннікаў; інструктажу; прадастаўлення камандзірам добраахвотных дружын неабходнай для іх дзейнасці інфармацыі аб правапарушэннях; аказання метадычнай дапамогі ў планаванні і ўліку работы; а таксама праз правядзенне сумесных мерапрыемстваў па ахове грамадскага парадку, папярэджанні і спыненні правапарушэнняў і злачынстваў.
Для павышэння эфектыўнасці работы добраахвотных дружын праваахоўнікі нагадалі прысутным патрабаванні па афармленні графікаў выхаду на дзяжурства і некаторых іншых дакументаў, якія тычацца работы добраахвотных фарміраванняў.
Напрыканцы была ацэнена работа дружыннікаў у першым квартале 2021 года. Як зазначылі супрацоўнікі міліцыі, на працягу значнага адрэзку часу лепшыя вынікі мае добраахвотная дружына, якая працуе пры ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.
Вучэбна-метадычныя зборы дапамогуць добраахвотным дружыннікам набываць новыя веды для выніковага ўдзелу ў ахове грамадскага парадку разам з работнікамі раённай міліцыі.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама