З 29 сакавіка па 4 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 54 паведамленні, 4 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 22 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 28 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 19 правапарушальнікаў, узбуджана 2 крымінальныя справы.

Махаў кулакамі – адказвай

Пракуратура Дзятлаўскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу на беспрацоўнага жыхара райцэнтра, 1985 года нараджэння. Мужчына амаль што год сістэматычна збіваў сваю жонку. За свае супрацьпраўныя паводзіны хатні агрэсар адкажа перад судом.

Што “вырасла” на полі каля Жыбартоў?

Вечарам 30 сакавіка на полі паблізу вёскі Жыбарты быў знойдзены артылерыйскі снарад, як мяркуецца, часоў Вялікай Айчыннай вайны. Нечаканую знаходку пазней вывезлі з поля спецыялісты.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации