Разам мы адзіныя

Грамадства Свежыя навіны

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адбыўся адкрыты дыялог у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”  па тэме “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”(да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі).

 

Пры абмеркаванні першага пытання “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты” была звернта ўвага на тое, што Беларусь і Расія шмат чаго дасягнулі: яны каардынуюць дзеянні на міжнароднай арэне, сумесна ўмацоўваюць абароназдольнасць, узаемна дапаўняюць адзін аднаго ў эканоміцы. Створана агульная гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прастора. Грамадзян дзвюх краін не падзяляюць межы, візы.За гады існавання Саюзнай дзяржавы былі рэалізаваны і працягваюць ажыццяўляцца дзясяткі праграм, якія звязаны з навукай, абаронай, бяспекай і сацыяльнай сферай. У ходзе размовы навучэнцы прыйшлі да высновы, што яднанне  народаў Беларусі  і Расіі  вытрымала выпрабаванне часам і мае вялікае значэнне ў  забяспечанні  неабходных  ўмоў для далейшага павышэння ўзроўню  жыцця народаў, умацавання  адносін  братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах. Інспектар Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта Белавус М.Ф. звярнула ўвагу навучэнцаў на важную ролю Саюза паміж народам Беларусі і Расіі, зрабіла акцэнт на асноўных праектах (у галіне прамысловасці, энергетыкі, адукацыі), заклікала моладзь актыўна праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю, прымаючы ўдзел у міжнародных конкурсах, турыстычных злётах, фестывалях.

Абмяркоўваючы другое пытанне “Будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі” старшакласнікі даведаліся аб  асноўных накірунках моладзевай праграмы Саюзнай  дзяржавы, пазнаёміліся з  вынікамі рэалізацыі беларуска-расійскіх праектаў для моладзі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, навучэнцы вырашылі прыняць удзел у агульнанацыянальным праекце “Дзеці незалежнай Беларусі ветэранам і будучаму пакаленню” (стварыць відэафільм “Як гэта было?” аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, дзецях вайны).

Марыя ЦІЛІГУЗАВА,
класны кіраўнік IX класа Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы