Напярэдадні Усебеларускага народнага сходу мы цікавімся ў нашых землякоў з розных сфераў дзейнасці, як яны ацэньваюць сёняшняе жыццё, якіх рашэнняў чакаюць ад форуму.

Сваімі думкамі падзялілася жыхарка аграгарадка Гезгалы Святлана Крэйдзіч:

– Даўно працую ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і апошнія некалькі гадоў з’яўляюся сацыяльным работнікам пры кватэры сумеснага самастойнага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў аграгарадка Гезгалы.

Маім падапечным жывецца тут вельмі камфортна, бо ў кватэры па-дамашняму ўтульна, нішто не нагадвае сацыяльную ўстанову, ды і атмасфера – амаль сямейная: побач сябры-равеснікі з якімі можна размаўляць на агульныя тэмы, узгадаць мінулае. Пажылыя людзі не адчуваюць у нас адзіноты, яны сагрэты, накормлены, дагледжаны, жывуць у чысціні.

У Гезгалах ёсць яшчэ адна падобная сацыяльная ўстанова – Дом сумеснага самастойнага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, дзе створаны не менш спрыяльныя ўмовы для насельнікаў. Нашы бабулі і дзядулі задаволены, не хочуць пакідаць гэтыя ўстановы, лічаць іх другім домам. Тут можна дастойна і шчасліва жыць у старасці.

Напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу вельмі спадзяюся, што ў нашай краіне пытанням сацыяльнай абароны грамадзян па-ранейшаму будзе надавацца шмат увагі, што на Дзятлаўшчыне і ў іншых рэгіёнах Беларусі застануцца такія сацыяльныя формы ўладкавання пажылых людзей, як дамы сумеснага самастойнага пражывання і аддзяленні дзённага знаходжання.

Ірына КАЎКЕЛЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации