Новы год – свята без узросту

Грамадства Свежыя навіны

Навагодніх цудаў аднолькава чакаюць і дарослыя, і дзеці.

І нават пажылыя людзі. А грамадскія аб’яднанні Дзятлаўшчыны робяць маленькія мары рэальнасцю. Днямі святочны сюрпрыз атрымалі жыхары Дома сумеснага пражывання пажылых грамадзян у Гезгалах.

Павіншаваць іх прыбылі старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель, сакратар Дзятлаўскага раённага Савета ветэранаў Ядвіга Гушча.

Шасцярых жыхароў дома сумеснага пражывання ў Гезгалы прывялі розныя шляхі. Разам яны сустрэнуць Новы 2021 год. Да святочнага стала ім прэзентавалі салодкія падарункі і свежую садавіну.

Пра сваіх падшэфных з Дома сумеснага пражывання не забываюцца і навучэнцы Гезгалаўскай сярэдняй школы. Яны наведалі пажылых людзей, падарылі ім навагоднія паштоўкі і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Наталля АВЯРЧУК