Загадчыца Раклевіцкага фельчарска-акушэрскага пункта Людміла Савасцюк была ўдзельніцай V Усебеларускага народнага сходу.

Напярэдадні чарговага форуму яна паразважала аб тым, што ўжо зроблена і што належыць зрабіць.

– У мінулы раз была дадзена ацэнка нацыянальнай сістэме аховы здароўя, як адной з лепшых у свеце. На той час Беларусь дзяліла першае месца з Канадай. Можна адзначыць, што і сёння ў нашай краіне рэалізоўваецца ўстойлівая мадэль аховы здароўя з бюджэтнай сістэмай фінансавання, што даказала свае перавагі, асабліва ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Гарантаванае Канстытуцыяй бясплатнае медыцынскае абслугоўванне застаецца даступным для ўсіх сацыяльных катэгорый насельніцтва Беларусі.

На Дзятлаўшчыне забяспечваецца выкананне сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя. Асаблівая ўвага надаецца прафілактыцы. Для ранняга выяўлення захворванняў і фактараў рызыкі іх развіцця вядзецца планамерная работа па дыспансерызацыі насельніцтва, скрынінгавыя даследаванні. Для зручнасці пацыентаў укаранёна работа дактароў агульнай практыкі, неабходную дапамогу і рэкамендацыі можна атрымаць не прыбягаючы да кансультацый вузкіх спецыялістаў. Невялікім установам аказваецца дастойная фінансавая падтрымка: толькі за 2020 год Раклевіцкі ФАП быў забяспечаны глюкометрам і электравеласіпедам.

Каб і ў бліжэйшую пяцігодку нацыянальная сістэма аховы здароўя развівалася, а беларусы атрымлівалі якасную медыцынскую дапамогу, лічу, варта прадоўжыць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медарганізацый, якасна ажыццяўляць падрыхтоўку кадраў, надаваць больш увагі замацаванню маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці і невялікіх раёнах, эканомна і рацыянальна выкарыстоўваць матэрыяльныя і фінансавыя рэсурсы.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ    

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации