З 1 сакавіка 2016 года дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, будуць прызначацца ў наступных памерах:
аднаразовая дапамога з прычыны нараджэння першага дзіцяці – 16 400 000 рублёў; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 22 960 000 рублёў;

дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці – 1 640 000 рублёў (незалежна ад колькасці народжаных дзяцей);

штомесячная дапамога для догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: на першае дзіця – 2 450 500 рублёў, на другое і наступных дзяцей – 2 800 500 рублёў, на дзіця-інваліда – 3 150 600 рублёў.

Звяртаем увагу атрымальнікаў дапамог для догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: памер дапамогі (100 ці 50 працэнтаў ад вызначанай) залежыць ад занятасці асобы, якая даглядае дзіця. Калі асоба, якая даглядае дзіця, працуе больш, чым на 0,5 стаўкі , ці выконвае работу па дагаворы падраду, дапамога для догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе выплачвацца ў палавінным памеры. А калі дзіця даглядае бацька, які не працуе, то маці па месцы працы будзе атрымліваць поўную дапамогу. Індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты, натарыусы, рамеснікі маюць права на дапамогу для догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у поўным памеры толькі ў выпадку афіцыйнага прыпынення дзейнасці.

Штомесячная дапамога на дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў будзе прызначацца: на дзіця-інваліда, якому больш за 3 гады, – 1 148 000 рублёў; на астатніх дзяцей, якім больш за 3 гады, – 820 000 рублёў. Права на гэту дапамогу маюць сем’і, у якіх: выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца ВІЧ-інфіцыраванае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў; бацька (айчым) з’яўляецца ваеннаслужачым тэрміновай службы; абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі 1 і 2 групы, а таксама адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам 1 групы, а другі даглядае яго.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (далей – дапамога па ўказе № 572) прызначаецца ў памеры 820 000 рублёў. Дапамога выплачваецца на сям’ю адна незалежна ад колькасці дзяцей, якім больш за 3 гады і якія выхоўваюцца ў сям’і.

Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу на дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў і на дапамогу па ўказе № 572, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі на іх выбар.

Дапамогі па доглядзе дзіцяці дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і дапамогі на дзяцей, якім больш за 3 гады, выплачваюцца за бягучы месяц.

Тэлефон для даведак 2-12-72.

М. ЖЫДКО,
начальнік аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации