У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня Гродзеншчыну наведвае дэлегацыя Самаркандскай вобласці. У яе саставе тураператары і спецыялісты сферы з сяброўскай рэспублікі, якія плануюць арганізаваць турыстычную дзейнасць з Гродзенскай вобласцю.

11 жніўня госці прыехалі ў Дзятлаўскі раён і пазнаёміліся з турыстычным патэнцыялам санаторыяў “Радон” і Альфа Радон”.

Іх сустракалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская.

Патэнцыйных партнёраў павітаў галоўны доктар санаторыя “Радон” Мікалай Мінько, расказаў аб перавагах адпачынку ў здраўніцы.

Больш дэталёва з магчымасцямі аздараўлення ў санаторыі прысутных азнаёміў намеснік галоўнага доктара па медыцынскай рабоце і харчаванні Вячаслаў Латушка. Зазначыў, што эфект ад уздзеяння мінеральнай вады ўзмацняе спрыяльны мікраклімат, лячэнне сапрапелевымі гразямі, фізіятэрапія, розныя віды масажу, іншыя працэдуры.

Начальнік аддзела па рэалізацыі санаторна-курортных паслуг Яўген Емяльянчык правёў экскурсію па карпусах, паказаў нумары рознай камфортнасці, расказаў, як фарміруюцца цэны на пуцёўкі і якія прапановы часцей цікавяць замежных аператараў. Госці агледзелі галоўны корпус – васьміпавярховы будынак з ліфтамі, сумешчаны з лячэбным, а таксама прайшлі ў корпус № 4 “Radon Riverside”.

На развітанне ўдзельнікі дэлегацыі і супрацоўнікі адміністрацыі санаторыя абмяняліся візітоўкамі і кантактамі, прадстаўнікі турыстычнай сферы Узбекістана атрымалі ад ААТ “Белаграздраўніца” пакет прапаноў.

Далей замежныя партнёры накіраваліся ў санаторый “Альфа Радон”, дзе іх сустрэла дырэктар установы Надзея Угляніца. Паказала і расказала, як здраўніца пераходзіць на лічбавыя тэхналогіі электроннага адміністравання, пачаставала радонавай вадой, запрасіла на экскурсію. Кіраўнік расказала, што “Альфа Радон” прапаноўвае сваім кліентам развітую інфраструктуру і якаснае абслугоўванне з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій, адпачывальнікі могуць выбраць для сябе шырокі спектр медыцынскіх і СПА паслуг, комплекснае аздараўленне ўключае бальнеатэрапію, лячэбныя гразі, фізіятэрапеўтычныя працэдуры. Напрыканцы ўдзельнікі дэлегацыі таксама атрымалі прапановы аб супрацоўніцтве.

Пасля наведвання Дзятлаўшчыны госці з Самаркандскай вобласці Узбекістана прадоўжылі знаёмства з папулярнымі турыстычнымі аб’ектамі Прынёмання і накіраваліся ў Карэліцкі раён, дзе іх чакала экскурсія па музеі “Замкавы комплекс “Мір”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Ход сельхозработ (инфографика)
ГрадусПлюс. Лёгкая нажыва – цяжкія наступствы
В гостях у «Веселой планеты»
Предыдущая новость

Похожие публикации