Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі Дзятлаўшчыны “здаюць экзамен” па выніках летніх рамонтаў. З 11 па 13 жніўня ў раёне праводзіцца маніторынг іх гатоўнасці да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2026-2027 навучальным годзе. Працуе міжведамасная камісія.

Пах свежай фарбы, да бляску намытая падлога, абноўленая і адрамантаваная мэбля – два летнія месяцы прайшлі не дарэмна, калектывы ўстановаў і іх памочнікі старанна рыхтаваліся да 1 верасня. За тры дні камісіі належыць упэўніцца, што сістэмны падыход раённай улады і работнікаў адукацыі, бюджэтныя сродкі, дапамога спонсараў і бацькоў паспрыялі паступоваму ператварэнню школ і дзіцячых садоў у сучасную адукацыйную прастору.

11 жніўня былі агледжаны восем установаў адукацыі раёна, сярод якіх Гезгалаўская сярэдняя школа імя М. І. Нядзеліна, Гезгалаўскі дзіцячы сад, Хвінявіцкая сярэдняя, Вензавецкая базавая школы, Казлоўшчынскія сярэдняя школа і  дзіцячы сад, Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

На працягу наступных двух дзён камісія праверыць астатнія ўстановы адукацыі нашага раёна, аднак ужо цяпер відавочна, што, калі празвіняць званкі, дзеці не проста ўвойдуць у адрамантаваныя будынкі, яны сядуць за парты ў светлых утульных класах і групах са зручнай мэбляй, дзе бяспечна і цікава вучыцца, спасцігаць новае.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации