21 верасня 2020 года ў Дзятлаўскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне раённай рабочай групы.
На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні бяспечных умоваў пражывання асобных катэгорый грамадзян. У першую чаргу – гэта адзінокія людзі і людзі, якія жывуць адны, таксама грамадзяне, якія злоўжываюць алкаголем, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
З уступным словам звярнуўся намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыня рабочай групы Ігар Кухарэвіч:
– У першую чаргу, звярталі ўвагу на стан і гатоўнасць пячнога ацяплення і праводкі да асенне-зімовага перыяду, таксама правяралі, ці чыстыя дымаходы. Да пачатку ацяпляльнага сезона неабходна ўхіліць недахопы, якія былі выяўлены ў ходзе работы назіральных камісій. Важна, каб пры падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона дапамогу пажылым людзям аказвалі і іх дзеці. Неабходна надаць увагу пытанням аказання матэрыяльнай дапамогі тым грамадзянам, якія адносяцца да неабароненых катэгорый.
Працягнуў размову начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык.
Ён расказаў аб становішчы з пажарамі і гібеллю людзей на тэрыторыі раёна. Нагадаў пра дату канчатковага прадастаўлення неабходных матэрыялаў абследавання жыллёва-бытавых умоваў асобных катэгорый грамадзян. Абазначыў домаўладанні, дзе назіральнымі камісіямі ў працэсе абследавання былі выяўлены парушэнні пажарнай бяспекі.
У ходзе пасяджэння ўдзельнікі выступілі са справаздачамі аб праведзенай рабоце: расказалі, што зроблена, што яшчэ трэба будзе ажыццявіць, абазначылі праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе абследавання домаўладанняў.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup