Пабудавалі дом сваёй мары

Сям’я — адна з найважнейшых каштоўнасцей, створаных чалавецтвам на працягу тысячагоддзяў.

Гэта тое, дзе кожны адчувае сябе ўпэўнена, камфортна, адчувае цеплыню, любоў і ласку родных. Сям’я дапамагае пераадолець цяжкасці і вытрымаць жыццёвыя выпрабаванні.

У 7 класе Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшла класная гадзіна «Сям’я — чароўны сімвал жыцця», прымеркаваная да святкавання Міжнароднага дня сям’і.

Несумненна, у чалавека павінен быць дом, і не проста дах над галавой, а месца, дзе яго любяць і чакаюць, разумеюць, прымаюць такім, які ён ёсць. Месца, дзе чалавеку цяпло і ўтульна. У ходзе правядзення класнай гадзіны сямікласнікі пабудавалі дом сваёй мары, напісаўшы на цаглінах, з якіх паняццяў складаецца сям’я.

Мудрасць, назапашаная ў народзе стагоддзямі, выяўляецца ў прыказках, прымаўках. Асабліва шмат такіх народных выслоўяў на тэму сям’і, шлюбу, узаемаадносін паміж мужам і жонкай. Тое, што праверана часам, нельга адмаўляць або забываць, а варта прыслухацца, зразумець і прымяніць у сваім жыцці. Адным з заданняў для навучэнцаў было дапоўніць прыказку і растлумачыць яе сэнс. У завяршэнні класнай гадзіны сямікласнікі прыдумалі свае сімвалы «шчаслівай сям’і»

Аксана РОЎБА,
класны кіраўнік 7 класа Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

2 часа ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

2 часа ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

2 часа ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…

4 часа ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

5 часов ago

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

19 часов ago