19 снежня ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

Працавала некалькі груп. Інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Дварэц.

Пагутарылі аб традыцыях суверэннай Беларусі, спыніліся на праблемах махлярства з дапамогай высокіх тэхналогій і мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў.

Было адзначана, што расце колькасць злачынстваў, звязаных з крадзяжамі грашовых сродкаў грамадзян з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі (524 выпадкі на Гродзеншчыне). Сотні беларусаў сталі ахвярамі вішынга – тэлефоннага махлярства па выманьванні ў гаспадароў банкаўскіх карт канфідэнцыйнай інфармацыі (за лістапад – каля 400 злачынстваў). Каб не стаць ахвярамі зламыснікаў, жыхарам раёна параілі быць абачлівымі ў інтэрнэце. Нельга нікому паведамляць рэквізіты сваіх банкаўскіх картак. Абавязкова трэба правяраць просьбы сяброў у сацыяльных сетках наконт грашовай дапамогі, бо часам ад іх імя дзейнічаюць злачынцы, якія ўзламалі старонкі. Рэквізіты картак, нумары пашпартоў, асабістыя ідэнтыфікацыйныя нумары, лагіны, паролі, СМС-коды ў даверлівых людзей махляры з лёгкасцю даведваюцца па тэлефоне, прадставіўшыся работнікамі банка. Варта памятаць, што гэту інфармацыю паведамляць нельга. У выпадку паступлення падобнага званка трэба пакласці трубку і самому звянуцца ў кантакт-цэнтр банка, які выпусціў картку.

Шмат увагі на Гродзеншчыне надаецца барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў. Цяпер на ўліку ў наркалагічнай службе вобласці больш за тысячу наркаспажыўцоў, у рэспубліцы іх колькасць перавышае дванаццаць тысяч. Праблему наркаманіі наша дзяржава вырашае, працуючы па трох асноўных накірунках: папярэджанне, аказанне дапамогі, спыненне злачыннай дзейнасці. Праваахоўныя органы Беларусі спыняюць міжнародны наркатрафік, раскрываюць дзейнасці арганізаваных груп наркадылераў, выяўляюць асобаў, якія збываюць наркотыкі на сістэмнай аснове, супрацьдзейнічаюць уцягванню ў наркаспажыванне непаўналетніх. На жаль, інтэрнэт усё часцей становіцца віртуальнай пляцоўкай па распаўсюджванні наркотыкаў сярод моладзі. Праваахоўнікі стараюцца крочыць у нагу з часам, і за апошнія пяць гадоў ім удалося знізіць колькасць падобных інтэрнэт-магазінаў больш чым у два разы. Не губляе актуальнасці праблема опійнай наркаманіі. Папулярнасцю сярод такіх наркаспажыўцоў карыстаецца насенне маку як сыравіна для опію. У беларускім заканадаўстве прапісаны меры па барацьбе з гэтай з’явай. А Крымінальны кодэкс нашай краіны прадугледжвае дастаткова сур’ёзныя пакаранні за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Дзеянні па распаўсюджванні наркатычных сродкаў караюцца пазбаўленнем волі да 15 гадоў. Сур’ёзныя пакаранні і сістэмны падыход да праблемы дазваляюць стрымліваць рост наркаманіі ў нашай рэспубліцы.

 

 

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации