85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка. Аўтэнтычнасць рэчаў

У музеі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы адкрылася экспазіцыя, прысвечаная жыццю Вячаслава Адамчыка.

Пісьменнік нарадзіўся ў беднай рабоча-сялянскай сям’і, а яго дзяцінства прыпала на гады Вялікай Айчыннай Вайны. Асяроддзе, у якім вырас Вячаслаў Уладзіміравіч, было жорсткім і малакультурным. Грубасць, хамства і п’янства — вось тое, што было вакол падлетка ў пасляваенны час, але ў хлопца хапіла сілы стаць вышэй за ўсё гэта, пацягнуцца да іншага жыцця.

У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць станаўленне асобы пісьменніка: камсамольскі і прафсаюзны білеты, працоўная кніжка.

Таксама прадстаўлены рэчы, якія адлюстроўваюць быт сям’і пісьменніка. Гэта посуд, прылады для галення, партсігар, які пісьменніку падарыў бацька.

У бацькоўскай хаце ў пісьменніка быў свой любімы посуд, любімыя рэчы. Маці Вячаслава Адамчыка ў час яго адсутнасці нікому не дазваляла карыстацца гэтымі рэчамі.

У экспазіцыі прадстаўлена павелічальнае шкло, якім Вячаслаў Адамчык карыстаўся падчас працы. Пісьменнік любіў мець пры сабе пэўную колькасць ручак, таму ў экспазіцыі яны таксама ёсць.

 

Друкавальная машынка — неад’емны атрыбут пісьменнікаў таго часу. Вячаслаў Адамчык заўсёды сачыў за навінамі, і адной з крыніц гэтых навін быў радыёпрыёмнік.

Сярод рэчаў пісьменніка ў музеі — яго творы. Асноўным з іх майстар слова лічыў раман «Чужая бацькаўшчына».

Творы пісьменніка не перастаюць выдавацца і ў наш час. Так, у музеі захоўваецца зборнік апавяданняў «Песня», які быў выдадзены да 80-годдзя Вячаслава Адамчыка.

 

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

2 часа ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

3 часа ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

3 часа ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

3 часа ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

3 часа ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

3 часа ago