У музеі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы адкрылася экспазіцыя, прысвечаная жыццю Вячаслава Адамчыка.

Пісьменнік нарадзіўся ў беднай рабоча-сялянскай сям’і, а яго дзяцінства прыпала на гады Вялікай Айчыннай Вайны. Асяроддзе, у якім вырас Вячаслаў Уладзіміравіч, было жорсткім і малакультурным. Грубасць, хамства і п’янства – вось тое, што было вакол падлетка ў пасляваенны час, але ў хлопца хапіла сілы стаць вышэй за ўсё гэта, пацягнуцца да іншага жыцця.

У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць станаўленне асобы пісьменніка: камсамольскі і прафсаюзны білеты, працоўная кніжка.

Таксама прадстаўлены рэчы, якія адлюстроўваюць быт сям’і пісьменніка. Гэта посуд, прылады для галення, партсігар, які пісьменніку падарыў бацька.

У бацькоўскай хаце ў пісьменніка быў свой любімы посуд, любімыя рэчы. Маці Вячаслава Адамчыка ў час яго адсутнасці нікому не дазваляла карыстацца гэтымі рэчамі.

У экспазіцыі прадстаўлена павелічальнае шкло, якім Вячаслаў Адамчык карыстаўся падчас працы. Пісьменнік любіў мець пры сабе пэўную колькасць ручак, таму ў экспазіцыі яны таксама ёсць.

 

Друкавальная машынка – неад’емны атрыбут пісьменнікаў таго часу. Вячаслаў Адамчык заўсёды сачыў за навінамі, і адной з крыніц гэтых навін быў радыёпрыёмнік.

Сярод рэчаў пісьменніка ў музеі – яго творы. Асноўным з іх майстар слова лічыў раман “Чужая бацькаўшчына”.

Творы пісьменніка не перастаюць выдавацца і ў наш час. Так, у музеі захоўваецца зборнік апавяданняў “Песня”, які быў выдадзены да 80-годдзя Вячаслава Адамчыка.

 

Юлія БАКУНОВІЧ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации