80 гадоў ваеннаму камісарыяту Дзятлаўскага раёна

Жыццё на служэнні Айчыне.

Пасля вызвалення Дзятлаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў загадам Дзятлаўскага раённага ваеннага камісара ад 12 ліпеня 1944 года № 1 сфарміраваны Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят. Сёння ён “адзначае” 80-годдзе.

Важная старонка дзейнасці ваеннага камісарыята раёна звязана з іменем былога камісара, а сёння кіраўніка раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Валянціна Абухава. Ён узгадаў, як гэта было:

– У ваенным камісарыяце ўпершыню я з’явіўся ў 1981 годзе: як і ўсе юнакі, быў пастаўлены на вайсковы ўлік. У 1982 годзе з лёгкай рукі тады начальніка другога аддзялення, а пазней – ваеннага камісара Мікалая Волчака атрымаў накіраванне на паступленне ў ваенную навучальную ўстанову Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйна-інжынернае вучылішча Латвійскай ССР, фактычна пачаў шлях служэння Айчыне. Зноў у ваенкамаце я з’явіўся ў 1998 годзе пасля заканчэння службы ў Прыморскім краі, адкуль вярнуўся на радзіму разам з сям’ёй, у 33 гады маючы статус ваеннага пенсіянера. У 1999 годзе паўторна паступіў на ваенную службу па кантракце ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, стаў працаваць у Дзятлаве начальнікам першага аддзялення – намеснікам ваеннага камісара раёна. У студзені 2001 года я быў прызначаны ваенным камісарам Дзятлаўскага раёна, на гэтым месцы служыў дзесяць з паловай гадоў.

– Якія задачы стаялі тады перад ваенным камісарыятам, як працаваў яго калектыў?

– На працягу дзейнасці ваенкамата пастаянна ідзе яго рэфармаванне, аднак задачы, пастаўленыя перад структурай, істотна не мяняліся з часоў Вялікай Айчыннай вайны: мабілізацыйнае планаванне, улікова-прызыўная работа, улік каманднага саставу, салдат і сяржантаў, усеагульнае ваеннае навучанне. Да гэтага пераліку цяпер дадалося вырашэнне задач тэрытарыяльнай абароны. З імклівым развіццём беларускай арміі ў самой сістэме ваенных камісарыятаў за 80 гадоў кардынальным чынам нічога не змянілася, нават назва пасады кіраўніка – камісар.

– Ці паўплывала паўсюдная цыфравізацыя на работу ваеннага камісарыята?

– Калі раней усе дакументы вяліся выключна на папяровых носьбітах, з часам усё паступова перайшло ў лічбавы фармат. Гэта значна скарачае час на пошук і апрацоўку інфармацыі, прыняцце рашэнняў. Адпаведна, патрабаванні да работнікаў цяпер больш высокія, чым некалі.

– Чаму ў свой час вы развіталіся з раённым ваенкаматам і якім чынам вярнуліся ў калектыў?

– Любы афіцэр на працягу жыцця будуе сваю кар’еру. Сістэму ваенных камісарыятаў я не пакінуў, перайшоў на пасаду намесніка ваеннага камісара Мінскай вобласці, дзе завяршыў службу па ўзросце і быў звольнены ў запас. Не захацеў заставацца без справы, стаў працаваць у райваенкамаце на грамадзянскай пасадзе, займаўся пытаннямі сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, а таксама ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны.

– На працягу ўсяго свайго жыцця і працоўнага шляху вы займаліся даследчай краязнаўчай дзейнасцю. Ці прадаўжаеце яе цяпер?

– Калі пачаў гэтым займацца, зразумеў, што ў ваеннай гісторыі раёна шмат “белых плямаў”, дагэтуль не цалкам раскрытых. Калі я служыў ваенным камісарам, даследаванне гэтай тэмы ўваходзіла ў кола маіх абавязкаў разам з іншымі. Разам з тым я не мог прысвяціць гэтай справе столькі часу, колькі хацелася б, пазней паглыбіўся ў пошукавую работу.  Многа цікавых і дагэтуль не адкрытых фактаў, якія тычыліся не толькі 1941-1944 гадоў, а нават выходзілі за межы перыяду. Напрыклад, не ўсе дзятлаўчане ведаюць, што пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Дзятлаўшчыне, як і ў многіх рэгіёнах нашай краіны, разгарнулася барацьба з бандытызмам. Войскі НКУС сумесна са СМЕРШ праводзілі мерапрыемствы па ліквідацыі банд з ліку пасобнікаў фашыстаў і тых, хто хаваўся ад мабілізацыі на тэрыторыі Ліпічанскай пушчы. Далёка не ўсё мы ведаем аб партызанскім доктары Ёскелі Атласе. Калі даследаванне будзе скончана, абавязкова апублікую матэрыял на гэту тэму.

– Узгадайце самыя значныя знаходкі гісторыі раёна. Чым займаецеся?

– Найперш хачу выказаць словы ўдзячнасці выдатнаму навукоўцу і краязнаўцу, які зрабіў вялікую работу па даследаванні роднага краю – Міхаілу Лук’янчыку. На жаль, ён пакінуў гэты свет, аднак аб ім будуць помніць удзячныя землякі. У ліку самых значных нашых “знаходак” – спісы беззваротных стратаў 1941-1944 гадоў. Інфармацыя, якая многія гады была пад грыфам “сакрэтна”, сёння даступная, трэба толькі ўважліва чытаць. Мы ўстанавілі месца партызанскага шпіталя ў Ліпічанскай пушчы, да якога быў пракладзены турыстычны маршрут.

Шмат цікавай работы, а наперадзе – важных адкрыццяў: гэта акалічнасці фарміравання партызанскага руху ў раёне, перыяд сакавіка — ліпеня 1944-га года, пра які вельмі мала звестак. Ёсць пытанні адносна таго, адкуль у Наваельні з’явілася такая вялікая колькасць расстраляных фашыстамі яўрэяў. Гэту гісторыю ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа разглядае пракуратура раёна, якой дапамагаю інфармацыяй.

– Што пажадаеце калектыву ваеннага камісарыята з нагоды свята?

– Раённы ваенкамат – ключавая старонка майго жыцця, якой я прысвяціў 19 гадоў службы і работы, што пакінулі добры след у памяці. Я і цяпер часты госць у родных сценах. Усе мы, афіцэры запасу і сённяшнія вайскоўцы, выбралі прызванне абараняць Радзіму і застаёмся вернымі яму назаўжды. Жадаю прадаўжаць выконваць свае абавязкі якасна і сумленна. Усім міру на Зямлі, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту сем’ям.

Наталля АВЯРЧУК

 

administrator

Recent Posts

Дзень пажарнай службы – у Дзятлаўскім РАНС

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…

12 часов ago

Як аформіць імігранта на работу?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…

13 часов ago

Прынялі ўдзел у акцыі “Павер у сябе!”

У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…

13 часов ago

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…

15 часов ago

Віншаванні прымалі работнікі гандлю Дзятлаўшчыны

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня работнікаў гандлю на Дзятлаўшчыне віншаванні прымалі супрацоўнікі гэтай сферы. Тым,…

15 часов ago

В Беларуси вырастут размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет

С 1 августа увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет,…

15 часов ago