20 чэрвеня ў зале аддзялення паштовай сувязі «Дзятлава-1» праходзіў Дзень падпісчыка на раённую газету «Перамога».
Акцыю сувязісты-паштавікі праводзілі разам з работнікамі рэдакцыі газеты «Перамога». Наведвальнікі паштовага аддзялення мелі магчымасць выпісаць раёнку, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, атрымаць прызы і свежы нумар «Перамогі».
Варта адзначыць, што дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску на квартал. За паўтары гадзіны жадаючых бачыць у сваёй паштовай скрыні раённую газету ў бліжэйшыя тры месяцы аказалася больш за 40 чалавек.
Хто яшчэ не аформіў падпіску на раёнку, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.
Вольга ЮШКЕВІЧ
С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…
Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…
Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…
На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…
У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…