У рамках абласной акцыі “Ваенная агітбрыгада”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылася сустрэча работнікаў Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці з выхаванцамі летніка “Эрудыт”, які працуе на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Канцэртную праграму “Славе не меркнуць. Традыцыям жыць” падрыхтавалі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва горада Дзятлава.
У рамках мерапрыемства на адкрытай пляцоўцы прайшоў танцавальны флэшмоб. Майстар-клас для наведвальнікаў летніка правяла Марына Шаўчук.
Флэшмоб пад музычныя кампазіцыі ваенных гадоў захапілі не толькі ўдзельнікаў мерапрыемства, але і прахожых. Мелодыі былых часоў, адзінства танца і вясёлы настрой ахінулі ўдзельнікаў сустрэчы, стварылі атмасферу дабрыні і святочнасці, падарылі ўсмешкі і зарад пазітыўнага настрою на ўвесь дзень.
Акцыя “Ваенная агітбрыгада” працягвае свой маршрут па Дзятлаўскаму раёну.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Первый миллион тонн сахарной свеклы накопали хозяйства Беларуси, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Министерство сельского…
12 сентября в 13-50 на линию «101» поступило сообщение о том, что в городе Дятлово…
У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…