Categories: Падзеі

Абараняем, таму што любім

Другі раз у Дзятлаве сёстры сястрынства у гонар святой Ксеніі Пецярбуржскай пры храме Прэабражэння Гасподня  горада Дзятлава сумесна са святарамі Дзятлаўскага благачыння правялі акцыю «Свечка памяці», скіраваную на папярэджанне абортаў. Дэвізам акцыі, якая прайшла на плошчы 17 Верасня, сталі словы: «Абараняем, таму што любім».

Жыхарам горада былі раздадзены інфармацыйныя лістоўкі аб духоўных наступствах аборту. Больш падрабязней аб гэтым расказаў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, протаіерэй Мікалай Пінчук.

— Многія не лічаць аборт грахом, учыняюць яго свядома. Аднак яшчэ праз святога прарока Маісея Гасподзь даў нам запаведзь «Не забі». Яна дадзена для ўсіх людзей і народаў, на ўсе часы.

На працягу 19-20 стагоддзяў грэх дзетазабойства стаў звыклым. Людзі лічаць, што зачатае дзіця — гэта ўсяго толькі яшчэ адзін орган цела. Аднак гэта не так. Ужо у час зачацця чалавек атрымлівае душу, і дзіця — гэтае новае стварэнне.

Грэх аборту нельга апраўдаць ніякім чынам.  Аднак Гасподзь па сваёй міласці прабачае нам нашы вольныя і нявольныя грахі  пры ўмове, калі мы шчыра пакаемся, калі далучымся да Святых Хрыстовых таінстваў. І жанчына, якая ўчыніла аборт, абавязкова павінна пакаяцца, паколькі аборт — гэта шрам на ўсё жыццё. Калі саграўшыўшая жанчына пасля зямнога жыцця пяройдзе у вечнасць, там яна абавязкова сустрэнецца са сваімі ненароджанымі дзецьмі. Як цяжка будзець глядзець ім у вочы.

І менавіта таму, каб Гасподзь даў душы спакой, яна павінна прайсці шлях пакаяння.

Варта дадаць, што работу па папярэджанні абортаў святары і сёстры сястрынства праводзяць пастаянна. Так, патлумачыла старшая сястра сястрынства Алена Міхайлаўна Лукіянец, сёстры  наведваюць раённую бальніцу, праводзяць гутаркі з жанчынамі, якія рашыліся на аборт. І тыя з іх, адзначае Алена Міхайлаўна, хто  адмаўляецца ад такога кроку, пасля нараджэння дзякуюць сёстрам за тое, што дапамагалі папярэдзіць ракавую памылку.

Аблегчыць  грэх аборту дазволіць пакаянне, справы міласэрнасці і шчырая малітва. У час акцыі да яе маглі далучыцца жыхары горада, разам са святарамі памаліцца Віфлеемскім мучанікам. Таксама дзятлаўчане маглі паставіць свечку, прыкласціся да іконы «Плач Ісуса Хрыста».

Да акцыі «Свечка памяці » далучыліся і медыцынскія работнікі — прадстаўнікі раённай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэмілогіі. Валеолаг райЦГЭ Наталля Юрэня раздала інфармацыйны матэрыял па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Валеолаг раённай бальніцы Наталля Касцюшка расказала прысутным аб негатыўных медыцынскіх і псіхалагічных  наступствах аборту для здароўя жанчыны.

На мерыпрыемстве прысутнічалі і шматдзетныя матулі. Святлана Каско і Алена Францішчык расказалі  аб той радасці, якое дае мацярынства, падзяліся вопытам выхавання дзяцей, якія, як адзначылі шматдзетныя мамы,  з’яўляюцца для любой сям’і сапраўдным падарункам нябёсаў.

Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мацюкевіч падзякаваў айцу Мікалаю і ў яго асобе ўсёй Беларускай праваслаўнай царкве за правядзенне такіх асветніцкіх акцый, за работу па выхаванні насельніцтва ў плыні традыцыйных для беларускага народа духоўных каштоўнасцяў.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

12 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

12 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

13 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

13 часов ago

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

Этот важный день служит напоминанием о необходимости сохранения и укрепления ценностей гуманности, сострадания и безвозмездной…

13 часов ago

Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

У межах акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага” на Дзятлаўшчыне прайшлі мітынгі, прысвечаныя 81-й гадавіне Перамогі…

14 часов ago