Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Чачэнскай Рэспублікі Рамзанам Кадыравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
“Мы вельмі добра паінфармаваны аб развіцці Чачэнскай Рэспублікі, вельмі рады за гэта. Вы проста малайцы: узнялі з руін, з попелу свой кавалачак зямлі, усялілі ўпэўненасць у народ, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Для нас Чачэнская Рэспубліка – вельмі перспектыўны, аўтарытэтны рэгіён. Мы хацелі б не толькі супрацоўнічаць з Грозным, але з вамі разам працаваць і на Каўказе, што датычыцца эканамічных адносін. Мы спакойна можам там будаваць сумесныя прадпрыемствы, ствараць сумесныя высокатэхналагічныя прадукты, гандляваць у вашым рэгіёне не толькі на поўдні, але і на поўначы”. Прэзідэнт упэўнены ў перспектыўнасці такога ўзаемадзеяння. “Але размова ідзе толькі аб высокатэхналагічным прадукце, які сёння запатрабаваны ў вашым рэгіёне і Расіі наогул”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
БелТА
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации