У гэтым годзе спаўняецца 107 гадоў з дня заснавання камсамола.
Для мяне гэтая дата мае вельмі важнае значэнне. Справа ў тым, што пасля дэмабілізацыі з радоў Савецкай арміі ў 1970 годзе я прыйшоў працаваць у калгас “Слава працы” імя 50-годдзя камсамола Беларусі аграномам-меліяратарам і на працягу шасці гадоў узначальваў у ім камсамольскую арганізацыю, якая была прызнана адной з лепшых у вобласці і раёне.
Яе работа будавалася на прынцыпах дэмакратычнага цэнтралізму, а кіраўніцтва ажыццяўляў камітэт камсамола нашага калгаса ў саставе 11 чалавек, у тым ліку чатыры камсоргі з ліку адміністрацыі, механізацыі, жывёлагадоўлі, паляводства.
Перспектыўна-тэматычны план работы ўключаў правядзенне паквартальных агульных сходаў і штомесячных першасных; работу па выпуску штотыднёвай насценнай газеты “Камсамольскі пражэктар”, на старонках якой крытыкаваліся і асуджаліся парушальнікі працоўнай дысцыпліны; правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў з удзелам народнага ансамбля “Рэчанька”; арганізацыя і правядзенне спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў. Моладзькалгаса актыўна прымала ўдзелу раённых, абласных, рэспубліканскіх спаборніцтвах па розных відах спорту, заваёўвала прызавыя месцы, адзначалася граматамі і каштоўнымі падарункамі. А як цікава праходзілі спаборніцтвы, прымеркаваныя да дзяржаўных святаў сярод каманд вытворчых участкаў і тэрытарыяльных зон Падвялікае – Нянадавічы па футболе, хакеі, валейболе!
Работа па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі таксама была наладжана на высокім узроўні і ўваходзіла ў раздзел плана нашай камсамольскай арганізацыі.Да гэтай пары памятаю сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, на якіх яны расказвалі пра свае баявыя шляхі.
Дружна адпраўлялі юнакоўу войска.Провады ў армію праходзілі з удзелам работнікаў райкама камсамола, ваеннага камісара, кіраўніка і спецыялістаў гаспадаркі, ветэранаў вайны, якія выступалі з наказам на добрую службу.
Хлопцам абавязковадарылі памятныя падарункі: наручныя гадзіннікі, электрабрытвы, туалетныя прыналежнасці і іншае.

Як і цяпер, вялікая ўвага надавалася падтрыманню парадку і чысціні на помніках і брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Казлоўшчынскага раёна. Гэта абеліск у скверы па вуліцы Леніна пасёлка, дзе спачываюць 176 чалавек, у іх ліку камісар партызанскай брыгады “Перамога!”Г.Іўліеў і абласны ваенны камісар М. Валькоў; магіла і помнік партызан і ахвяр фашызму ў мясцовым парку, а таксама магіла і помнік ахвярам фашызму, размешчаныя на поўдзень ад пасёлка, справа, за 30 метраў ад шашэйнай дарогі на Слонім. Менавіта там у лесе былі расстраляны і пахаваны 2450 жыхароў Казлоўшчыны і прылеглых вёсак у ноч з 24 на 25 лістапада 1941 года. А на месцы дыслакацыі партызанскага атрада “Непераможны” каля былога дома адпачынку “Рэчанька” і вёскі Трахімавічы сіламі камсамольцаў калгаса і навучэнцаў колішняга прафтэхвучылішча-191 былі адноўлены дзве партызанскія зямлянкі, якія і цяпер падтрымліваюцца ў належным стане. Акрамя гэтага, даглядалі і месцы пахаванняў ахвяраў фашызму ў вёсках Вялікая Воля, Гарадкі і Трахімавічы.
Камсамольцы нашага калгаса пабывалі на экскурсіяху горадзе-героі Мінску, мемарыяльным комплексе “Хатынь”, у Брэсцкай крэпасці.
Згодна з распараджэннем ЦК УЛКСМ у 70-80 гады Чырванасцяжны Балтыйскі ваенна-марскі флот нёс шэфства над камсамолам Беларускай ССР. Дэлегацыя ў саставе камандзіраў паліторганаў ваеннага флоту і матросаў наведвалі Гродзенскую вобласць, у тым ліку і Дзятлаўскі раён: камсамольскія арганізацыі калгаса “Слава працы” імя 50-годдзя камсамола Беларусі і Казлоўшчынскага СПТВ-191. Яны выступалі перад камсамольцамі і моладдзю пасялковага савета. На сустрэчах прысутнічалі першы сакратар ЦК УЛКСМ Беларусі У. Падрэз, першы сакратар абласнога камітэта камсамола І. Базевіч, першы сакратар Дзятлаўскага райкама камсамола М. Русін, другі сакратар райкама партыі І.Нячай, дырэктар вучылішча У. Сіневіч і старшыня калгаса В. Лазоўскі. Такія сустрэчы надоўга запомніліся нашым камсамольцам.
Яшчэ адным важным раздзелам перспектыўна-тэматычнага плана камсамольскай арганізацыі з’яўлялася падвядзенне вынікаў сацыялістычнага спаборніцтва сярод вытворчых падраздзяленняў гаспадаркі. Вызначалі пераможцаў сяродвытворчых участкаў, жывёлагадоўчых ферм, паляводчых брыгад, механізатараў, камбайнераў, вадзіцеляў, даярак, даглядчыкаў жывёл. І што было ганарова – сярод пераможцаў былі камсамольцы.
Планы і задачы на перспектыву ставіліся на справаздачна-выбарных канферэнцыях. Таксама вялікая ўвага надавалася пытанню папаўнення радоў камсамольскай арганізацыі.
Хачу адзначыць, што ў параўнанні з нашым пакаленнем для сучаснай моладзі створаны самыя камфортныя ўмовы для навучання, працы і пражывання. Яны забяспечаны ўсімі сродкамі інфармацыйнай і мабільнай сувязі, амаль кожная сям’я мае аўтамабіль і іншыя сродкі перамяшчэння.
Таму любіце нашу Белую Русь і будзьце шчаслівыя, міру і дабра вам.
Уладзімір ГРЫШУК,
ветэран працы, дэлегат XXV з’езда камсамола Беларусі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga