Categories: Падзеі

Працуюць аб’яднанні па інтарэсах

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава запрашае дзяцей правесці пазнавальныя, актыўныя, вясёлыя канікулы. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць цікавыя віктарыны і конкурсы, захапляльныя гульні, забаўляльныя і пазнавальныя праграмы, якія падораць новыя знаёмствы, сустрэчы, добры настрой. У рамках работы хобі-цэнтра «Вектар» на працягу лета будзе працаваць некалькі дзіцячых студый.
Так, у «Крэатыў-цэнтры» наведвальнікаў чакаюць бізнэс-гульні, асновы тайм-менеджменту (уменне кіраваць уласным часам). Тут можна атрымаць навыкі публічных выступленняў і акцёрскага майстэрства.

Работа студыі «Жанр» скіравана на навучанне відэаздымцы, мантажу, рэжысуры. Наведвальнікі на занятках даведаюцца пра ракурс, чаргаванне планаў, здымку ў дынаміцы, паспрабуюць распрацоўваць сцэнарыі, здымаць сюжэты, ацэньваць матэрыял, атрымаюць навыкі мантажу.

Студыя «IQ-ша» чакае дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Для іх будуць ладзіцца інтэлектуальныя і  развіваючыя гульні. Акадэмія «Гарэзлівых мастацтваў» працуе для тых, хто жадае навучыцца маляваць, рабіць арыгамі, плесці з бісеру, ствараць вырабы з фоамірану. Заадно іх пазнаёмяць з асновамі мастацтва. Дарэчы, даведацца новае аб асноўных накірунках выяўленчага мастацтва, карцінах і мастаках, а таксама набыць неабходныя навыкі для стварэння ўласных «шэдэўраў» тут могуць не толькі дзеці, але і іх бацькі. Маляваць можна будзе нават на шпалерах. Простая папера ў вашых руках ператворыцца ў вялікія размаляваныя торты. А са старых пластыкавых бутэлек атрымаюцца касмічныя караблі. Навыкі стварэння арт-аб’ектаў сваімі рукамі абавязкова спатрэбяцца ў жыцці.

Самых вясёлых і крэатыўных аматараў актыўнага адпачынку чакаюць у студыі «неВЕСОМЫЕ». Збіраем тут калектыў жадаючых падарыць нашаму гораду што-небудзь новае, незвычайнае і карыснае.

Акрамя таго, на летніх канікулах у аграгарадку Гезгалы будзе працаваць летняя вулічная пляцоўка «Рознакаляровае лета» (пакой па месцы жыхарства).

Т. ВАНІСЛАЎЧЫК,
дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

13 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

14 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

15 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

16 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

18 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

18 часов ago