Categories: Падзеі

«Цэны, зарплаты, занятасць» — Лукашэнка патрабуе выканання задач па павышэнні жыццёвага ўзроўню насельніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы рашэнні па кадравых пытаннях у адносінах да кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, нагадаў аб неабходнасці выканання задач па павышэнні жыццёвага ўзроўню насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Асноўныя пытанні, пра якія мы пастаянна гаворым, — гэта пытанні сацыяльныя, якія пацягнуць за сабой эканоміку. Цэны, зарплата, занятасць. Вырашаючы гэтыя пытанні, мы нікуды не дзенемся ад мадэрнізацыі прадпрыемстваў, ад стварэння новых рабочых месц. Ну і, адпаведна, заработная плата, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Калі мы не вырашым у гэтым годзе праблему з узроўнем зарплаты, нам будзе немагчыма працаваць у будучым. Нас людзі наогул не зразумеюць». «Ушчыльняйцеся, скарачайцеся, эканомце, але за кошт эканоміі, прадукцыйнасці працы мы павінны людзям даць нармальную зарплату. Дапамагчы ім зарабіць. Таму гэтыя тры пытанні пастаянна будуць на кантролі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт таксама звярнуў асаблівую ўвагу на развіццё буйных рэгіянальных цэнтраў, такіх як Орша, Бабруйск, Барысаў або Баранавічы. У частцы развіцця Аршанскага раёна Прэзідэнтам ужо былі дадзены адпаведныя даручэнні, і ў бліжэйшы час гэтыя пытанні будуць разглядацца на выязной урадавай нарадзе. Аляксандр Лукашэнка назваў гэтыя і падобныя да іх па значнасці беларускія гарады з тэрыторыямі вакол іх рэгіёнамі, падкрэсліўшы тым самым важнасць комплекснага развіцця гэтых тэрыторый як з пункту гледжання вытворчай сферы, так і вырашэння сацыяльных пытанняў. «Гэтыя рэгіёны — чарговая эпапея, якую мы пачынаем. І мы павінны вельмі хутка вырашыць гэтыя праблемы», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Патрэбны жалезны парадак. Размовы скончаны, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Спасылак на тое, што чагосьці там не хапіла, быць не павінна. Вы сёння выходзіце і ад імя Прэзідэнта ажыццяўляеце тую палітыку, пра якую я так шмат гавару. Вы ведаеце, што там трэба рабіць», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Асобна Прэзідэнт закрануў пытанні ідэалогіі. Ён падкрэсліў, што работа ў гэтай сферы не павінна зводзіцца толькі да таго, каб некуды прыйсці і прачытаць лекцыю. «Самая вялікая ідэалогія — гэта там, дзе ўзнімаецца дух людзей, дух народа. Я цяпер маю на ўвазе не звычайныя грамадскія масавыя мерапрыемствы, а спартыўныя», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што культурна-спартыўныя комплексы, пабудаваныя ў розных гарадах, у тым ліку ў Оршы, часам не ў поўнай меры задзейнічаны. На іх базе няма спартыўных каманд. Пры гэтым у рэспубліцы ёсць перспектыўныя трэнерскія кадры, якія гатовы ў рэгіёнах займацца развіццём тых ці іншых відаў спорту. «Трэба гэтых людзей запрашаць, забяспечыць жыллём. Там, дзе ёсць гэтыя каткі, трэба ствараць школы і каманды — асноўная, дубліруючы склад, школа для дзяцей і масавае катанне. Гэтыя аб’екты не павінны пуставаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
БелТА
administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

6 часов ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

7 часов ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

7 часов ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

7 часов ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

9 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

10 часов ago