23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Разумеюць мову лічбаў.

У гэтым годзе органы дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь адзначаюць свой важкі юбілей – 100-годдзе з дня заснавання. Беларуская статыстыка мае доўгую і слаўную гісторыю і за гэтыя гады прайшла вялікі шлях развіцця.

Дзяржаўная статыстыка забяспечвае грамадства, органы ўлады і кіравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыяй аб эканамічным, дэмаграфічным, сацыяльным і экалагічным становішчы як у рэспубліцы, так і ў рэгіёнах.

У аддзеле статыстыкі Дзятлаўскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці працуюць пяць чалавек на чале з Вольгай Капковіч. Калектыў невялікі, але надзейны, працалюбівы, правераны часам. Адказна, сур’ёзна і вельмі ўважліва адносяцца да сваіх абавязкаў Святлана Адашчык, Тамара Патыш, Галіна Татарчык, Наталля Чыжык. Спецыялісты правяраюць прадастаўленыя справаздачы арганізацый раёна. На падставе статыстычных зводак прымаюцца кіраўніцкія рашэнні, распрацоўваюцца праекты далейшага развіцця розных галінаў эканомікі. Акрамя гэтага, спецыялісты абследуюць узровень жыцця насельніцтва і хатніх гаспадарак. Такія абследаванні праводзяцца ўжо некалькі дзясяткаў гадоў.

Напярэдадні прафесійнага свята начальнік аддзела статыстыкі Дзятлаўскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці Вольга Капковіч звярнулася да сваіх калег са словамі віншавання:

– Паважаныя работнікі і ветэраны працы! Выказваю вам словы ўдзячнасці за высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, адказнасць і добрасумленныя адносіны да справы, нашым ветэранам – за дастойны ўклад у развіццё статыстыкі Дзятлаўскага раёна. Дзякую і нашым рэспандэнтам за плённае супрацоўніцтва. Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, дабрабыту, далейшых поспехаў і рэалізацыі намечаных планаў.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Інфатурнэ. Што такое хала і ці бываюць шчаслівыя рэцэпты?

30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…

2 часа ago

О размерах пособий с 1 августа 2026 года семьям, воспитывающим детей

С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…

3 часа ago

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

15 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

17 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

17 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

22 часа ago