У свеце налічваецца больш за сем тысяч моваў, на жаль, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Дзеля іх захавання ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы.

У Беларусі гэта свята таксама адзначаецца, бо наша нацыянальная мова – вялікі народны скарб. Ёй захапляюцца не толькі суайчыннікі, але і навукоўцы іншых краін: вызначана, што па мілагучнасці беларуская мова саступае толькі італьянскай.

Дзятлаўчане таксама штогод далучаюцца да святкавання адметнай даты. Напрыклад, з 16 па 21 лютага ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы праходзіць Тыдзень роднай мовы.

Як расказала дырэктар установы Марына Нячай, урачысты старт тэматычнай сямідзёнкі адбыўся сёння. У школьным фае аформлены стэнд, працуе інтэрактыўная пляцоўка. Навучэнцам расказалі аб планах на тыдзень і запрасілі прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах.

Яркі пачатак сямідзёнцы роднай мовы паклаў конкурс чытальнікаў “Сэрцам роднага слова краніся”. Навучэнцы з задавальненнем падрыхтавалі і прадэкламавалі вершы беларускіх паэтаў пра мову, Бацькаўшчыну, добрых і працавітых людзей, якімі багата беларуская зямля. Яшчэ больш лірызму сустрэчы надала заключная песня “Беларуская мова”.

Ірына СТЫРНІК
фотаздымкі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации