Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб прадаўжае праект “Бібліятэка за шклом”.
Выданні прадстаўлены тут на выставах-праглядах у “кніжных вокнах”.
На працягу года экспазіцыя складалася з чатырох тэматычных выставаў. Для маленькіх наведвальнікаў– “Зімовыя казкі”, казачны куфэрак беларускіх і рускіх пісьменнікаў пра зіму. Для жыхароў аграгарадка Жукоўшчына і суседніх вёсак –“Вясновы вернісаж”, творы пра таямніцу абуджэння прыроды пасля зімовай спячкі.“Лета здобрай кнігай”– асаблівы падбор літаратуры для самых запатрабаваных чытачоў.“Асенні калейдаскоп” – гісторыі пра каханне, часопісы з рэцэптамі і прапановамі для жанчын; ідэі для працы ў садзе і на агародзе восенню, для дзяцей – пра расліны і жывёл.
Алена СВІБ,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga