Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за выкінутае з аўтамабіля смецце?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікалай Філіповіч:
– Усе ўдзельнікі дарожнага руху абавязаны прымаць меры па недапушчэнні забруджвання дарог і навакольнага асяроддзя, не выкідваць смецце і іншыя прадметы па-за спецыяльна адведзенымі месцамі. А часткай 1 артыкула 18.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за выкідванне смецця ці іншых прадметаў з аўто прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад адной да дзвюх базавых велічыняў. Калі выкідваюць смецце не праз акно, а з адчыненых дзвярэй транспартнага сродка ў момант руху, то давядзецца заплаціць штраф у памеры ад двух да дзесяці базавых велічыняў (згодна з часткай 3 артыкула 18.9 КоАП Рэспублікі Беларусь).
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga