У раённай бібліятэцы арганізавана выстава работ “Творчество рождает радость”, аўтарамі якіх з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.
Тут можна ўбачыць карціны, вышыўкі, вязаныя рэчы, мяккія цацкі, вазы – усяго больш за 50 работ.
Выстава дзейнічае з 4 па 11 снежня па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18.
Святлана МАГЕРА,
загадчыцааддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga