Праверылі маршрутныя транспартныя сродкі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Прафілактычнае мерапрыемства ў дачыненні да перавозчыкаў пасажыраў у рэгулярных і нерэгулярных зносінах маршрутнымі транспартнымі сродкамі і аўтобусамі ў Дзятлаўскім раёне правялі міжраённы аддзел ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў сумесна з Транспартнай інспекцыяй.

Яны праверылі, ці не ажыццяўляецца перавозка пасажыраў звыш колькасці ўстаноўленых месцаў, як адбываецца высадка (пасадка) пасажыраў па-за пазначанымі прыпыначнымі пунктамі, ці не перавышаюць вадзіцелі ўстаноўленую хуткасць, як выконваюць патрабаванні дарожных знакаў і разметкі, правілы праезду скрыжаванняў і манеўравання, ці выкарыстоўваюцца рамяні бяспекі пры перавозцы пасажыраў.

– Істотных парушэнняў у час правядзення рэйду не было выяўлена, –  адзначыў дзяржаўтаінспектар Андрэй Іскра, – аднак настойліва рэкамендуем вадзіцелям няўхільна выконваць правілы дарожнага руху, захоўваць хуткасны рэжым і не парушаць правілы абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху, а пасажырам – не патрабаваць прыпынку маршрутнага транспартнага сродку ў неналежным месцы.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga