Праект “Са знакам якасці”. Няхай будзе светлым ваш шлях

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Такое пажаданне адрасуюць усім жыхарам Дзятлаўшчыны і пацвярджаюць справамі работнікі Дзятлаўскага раёна электрычных сетак.

У межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Энергазберажэнне” спецыялістамі ўстановы праводзіцца комплексная работа па замене электрычных свяцільнікаў у сельскай мясцовасці на энергазберагальныя святлодыёдныя свяцільнікі ОКУ 01-50-001 УХЛ2 “Прамень-29 LED” беларускай вытворчасці.

Для гэтых мэтаў за сродкі раённага бюджэту было набыта 1500 свяцільнікаў на агульную суму 97 500 рублёў. На працягу года ўсе яны былі ўстаноўлены ў 106 населеных пунктах раёна сіламі брыгады па абслугоўванні і рамонце вулічнага асвятлення пад кіраўніцтвам майстра Яўгенія Юча.

Пры адносна невялікім спажыванні энергіі такія лямпы даюць больш шырокі паток асвятлення, забяспечваючы камфорт жыхарам вялікіх аграгарадкоў і маленькіх вёсак раёна. Работа па замене свяцільнікаў у сельскай мясцовасці прадаўжаецца і сёння.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: