Дзятлаўскае ПМС заззяла агнямі (+відэа)

Грамадства Свежыя навіны

Навагоднія святы любяць, пэўна, усе людзі, чакаюць сюрпрызаў, казку, прыемных падарункаў.

Ужо з першых дзён снежня хочацца адчуць гэтую неверагодную атмасферу. І няхай надвор’е пакуль не радуе сняжком і марозам, але людзі самі ствараюць святочную атмасферу.

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Новага года і Калядаў у арганізацыях нашага раёна. Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм таксама ўжо заззяла яркімі агеньчыкамі. Яго супрацоўнікі ўпрыгожылі адміністрацыйны будынак, на тэрыторыі з’явіліся вялікія светлавыя фігуры, якія зрабілі самі. Спадзяёмся, што ў конкурсе на лепшае навагодняе афармленне яны зоймуць дастойнае месца.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga